Егіпецкая пракуратура запатрабавала прысудзіць да смяротнага пакарання былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака і іншых падсудных, якія праходзяць па справе аб злоўжыванні службовым становішчам, у тым ліку двух сыноў экс-кіраўніка дзяржавы, а таксама былога міністра ўнутраных спраў, паведамляе Reuters.

«Абвінавачванне патрабуе максімальнага пакарання для Мубарака і астатніх абвінавачаных — смяротнага пакарання праз павешанне», — заявіў прадстаўнік пракуратуры Мустафа Хатэр падчас пасяджэння суда ў чацвер.

Мубараку прад’яўленыя абвінавачванні ў забойстве пратэстоўцаў падчас антыўрадавых дэманстрацый у Каіры ў лютым мінулага года. У чацвер суд адклаў судовае разьбіральніцтва да 9 студзеня.

У аўторак бок абвінавачвання пачаў прадстаўляць у судзе довады на карысць сваёй версіі аб дачыненні Мубарака і іншых падсудных да гібелі больш за 800 чалавек пры разгоне нядаўніх масавых антыўрадавых выступаў, якія паклалі канец ранейшаму рэжыму. Галоўны абвінаваўца Мустафа Сулейман абвінаваціў падсуднага ў тыраніі ў перыяд яго 30-гадовага знаходжання ва ўладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?