Фота 112.by.

Фота 112.by.

 Фота 112.by.

Фота 112.by.

 Фота 112.by.

Фота 112.by.

На скрыжаванні вуліц Свярдлова і Бабруйскай 5 студзеня каля 19.30 БМВ 3-й серыі (1994 г.в.) па невядомых пакуль прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ-103, які стаяў у чаканні зялёнага сігнала светлафора. Аўтобус ехаў па маршруце № 43 «ДС «Сцяпянка» — Вакзал ў напрамку вакзала, у ім знаходзіліся 35 чалавек, паведамляе БелТА.

Адна жанчына (1950 года нараджэння) з ударам левай нагі была шпіталізаваная ў бальніцу. Яшчэ некалькім пасажырам аказалі дапамогу брыгады хуткай дапамогі.

З аўтамабіля «БМВ» работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнага інструмента дасталі кіроўцу-мужчыну і дзяўчыну (з пярэдняга сядзення). Як паведамляе партал Auto.onliner.by са спасылкай на мінскую ДАІ, пасажырка 1993 г.н. памерла на месцы здарэння (раней паведамлялася, што смерць наступіла па дарозе бальніцу).

Кіроўца 1991 г.н. знаходзіцца ў рэанімацыі ў коме. Абое з’яўляюцца студэнтамі БДУ. У ДАІ паведамілі, што з 2010 года кіроўца «БМВ» 12 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку і за перавышэнне хуткасці.

Відэа Auto.onliner.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?