Шанцы палітвязьня Паўла Севярынца на датэрміновае вызваленьне начальнік спэцкамэндатуры №15 Ігар Дамуць ацэньвае як мінімальныя. Паводле Ігара Дамуця, паседжаньне камісіі аб датэрміновым вызваленьні 15 лютага не адбылося.

«Камісія пройдзе пасьля 20 лютага, але наўрад ці Павал Севярынец атрымае датэрміновае вызваленьне. Бо ён не прызнае сябе вінаватым і ня стаў на шлях выпраўленьня», — гэтак 15 лютага заявіў міліцыянт маці асуджанага актывіста Тацяне Севярынец.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0