Сцяпан Туравец, фота "Народнай газеты".

Сцяпан Туравец, фота "Народнай газеты".

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар запатрабаваў адхіліць ад пасады генеральнага дырэктара прадпрыемства па здабычы каменю «Граніт» у Мікашэвічах Сцяпана Тураўца, паведаміў адзін з удзельнікаў ранішняй нарады, якая прайшла на прадпрыемстве з удзелам кіраўніка вобласці:

«Была сёння планёрка, падчас якой непасрэдна кіраўнік выканкама Брэсцкага вобласці Сумар адхіліў ад пасады генеральнага дырэктара Сцяпана Тураўца Туравец сам даўно не хацеў гэтай пасады, ён хоча сысці на пенсію,
ён чалавек ужо ва ўзросце…» — распавёў супрацоўнік «Граніта».

Напрыканцы снежня 2010 года

некалькі соцень працаўнікоў «Граніта» добраахвотна выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі ФПБ
у знак пратэсту супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў і дрэннай працы прафсаюзнага камітэта прадпрыемства.

Больш за 200 працаўнікоў РУПП «Граніт» увайшлі ў суполку Незалежнага прафсаюза гарнякоў і цяпер спрабуюць афіцыйна зарэгістраваць новую арганізацыю ў Лунінецкім райвыканкаме.

***

Сцяпан Туравец пачаў працаваць у Мікашэвічах у 1974 г., калі «Граніт» яшчэ толькі рыхтавалі да адкрыцця. Ваенная спецыяльнасць, атрыманая ў войску, была звязаная з выбуховымі рэчывамі. Гэтыя навыкі, гэтаксама як і адукацыя ў Мазырскім вучылішчы геалогіі, прыдаліся Сцяпану Тураўцу ў працоўнай дзейнасці, якую ён пачынаў памочнікам машыніста буравога станка. З лістапада 2008 года — генеральны дырэктар прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?