У інтэрв’ю пра асаблівасці ценявой эканомікі начальнік галоўнага ўпраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС Эдуард Нікіцін расказаў, якія галіны эканомікі з’яўляюцца найбольш крымінагеннымі.

«Да іх варта аднесці тыя сферы, дзе размяркоўваюцца сотні мільярдаў бюджэтных сродкаў. У першую чаргу гэта будаўніцтва, сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць», — адзначыў Эдуард Нікіцін. Ён прыводзіць у прыклад ацэнкі міжнародных арганізацый, якія ладзяць маніторынг за ўзроўнем карупцыі ва ўсім свеце. Згодна якіх разлікаў, у сектары будаўніцтва на долю хабару прыпадае ад 5 да 30% ад агульных выдаткаў на ўзвядзенне аб’екта.

«У 2010 годзе, напрыклад, за кошт сродкаў бюджэтаў усіх узроўняў на будаўніцтва сумарна затрачана звыш 4,3 трлн рублёў. Нават калі браць сярэднюю ацэнку карупцыйнага складніка (17%), можна канстатаваць, што за год каля 730 млрд рублёў бюджэтных грошай выведзена ў нелегальны зварот. А гэта не нашмат перавышае агульны кошт такога аб’екта, як “Мінск-Арэна” або роўна па кошце 60 тыпавых панэльных дамоў у горадзе Мінску», — заявіў Нікіцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?