Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Па словах Лабковіча, дакладных дадзеных аб памеры сабранай сумы пакуль няма. Аднак ужо можна гаварыць, што сабрана 720–730 мільёнаў рублёў.

Гэтую суму ўдалося сабраць за 20 дзён — пачатак збору сродкаў быў пакладзены 15 снежня.
Нагадаем, што суд пастанавіў кампенсаваць 757 мільёнаў рублёў.

«Як толькі будзе прызначаны касацыйны разгляд справы і стане вядомы рахунак, на які трэба пералічыць грошы, мы іх пералічым.

Зараз мы кампанію не спыняем, бо сума пакуль не сабраная — яна толькі блізкая да завяршэння.
Мы спадзяемся, што беларуская судовая сістэма ўлічыць гэта пры змякчэнні прысуду для Алеся Бяляцкага. Безумоўна, гэта не прызнанне віны Бяляцкага ні ім, ні намі», — распавёў Уладзімір Лабковіч.

Праваабаронцы спадзяюцца, што кампенсацыя неабходнай сумы паўплывае на далейшы лёс А.Бяляцкага Аднак дакладна не бяруцца сказаць, якім менавіта чынам.

Гэта можа быць адмова ад канфіскацыі маёмасці праваабаронцы, а таксама перавод яго на «хімію».

***

Нагадаем, што сумма, якую, згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысячаў долараў).

Наталля Пінчук адзначае, што

калі на рахунак паступіць больш сродкаў, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).
Грошы могуць пералічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Філіял № 529 «Белсвязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», код банка 720, аддзяленне 112.

код плацяжа: 3819382100776

№ банкаўскага ўкладу: 01053568

від плацяжа: ахвяраванне (альбо добраахвотны плацеж)

Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.

***

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб яго замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Мінск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Потым польскія і літоўскія ўлады выказалі прабачэнні Бяляцкаму і яго сям’і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?