Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія распачалі шалёную кампанію дыфамацыі супраць вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, вельмі любяць распавядаць пра ягоную маёмасць. У сувязі з гэтым мы, калегі Алеся Бяляцкага, вырашылі агучыць рэальныя факты, якія замоўчваюцца ці скажаюцца штатнымі прапагандыстамі ў мэтах дыскрэдытацыі зняволенага праваабаронцы.
Адразу адзначым, што ўсе выкладзеныя факты падцвярджаюцца афіцыйнымі дакументамі, якія знаходзяцца ў матэрыялах крымінальнай справы А. Бяляцкага і былі агучаны падчас судовага паседжання.
Факт першы:
Двухпакаёвая кватэра, у якой пражывае сям’я Алеся Бяляцкага, была набытая ў 1999 годзе ў выніку продажу двух аднапакаёвых кватэр, якія належалі сям’і Бяляцкіх (знаходзіліся на вул. Варанянскага ў г. Мінску). Варта адзначыць, што, працуючы дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (з 1988 па 1998 год), Алесь Бяляцкі атрымаў адну з гэтых аднапакаёвых кватэр па ордары Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, другая была набыта ў пачатку
Факт другі
Кватэра на праспекце Незалежнасці
Ведаюць пра існаванне офіса і беларускія спецслужбы. У афіцыйных санкцыях КДБ на правядзенне ператрусаў у дадзенай кватэры ў снежні 2010 і студзені 2011 гг. было ўказана, што следчыя мерапрыемствы адбываліся ў офісе «незарэгістраванага ПЦ «Вясна».
У дзяржаўных СМІ адмыслова называюць сучасны рынкавы кошт нерухомасці, які значна вырас за апошнія 13 гадоў. Разам з тым, на момант набыцця кошт гэтай кватэры складаў каля 23 000 даляраў ЗША.
Факт трэці:
«Шыкоўны катэдж» Бяляцкіх у мястэчку Ракаў уяўляе сабой ні што іншае, як адрамантаваную старую драўляную хату (таму яе неахвотна паказваюць па БТ). Лецішча было набытае сям’ёй у 2005 г., прычым зямельны ўчастак, на якім стаіць дом, не быў прадметам
Таксама звяртаем увагу на тое, што перыяд атрымання сродкаў А.Бяляцкім, які разглядаўся ў судзе па крымінальнай справе праваабаронцы — 2007 -2011 гг., а набыццё маёмасці адбывалася ў 1999, 2000 і 2005 гадах адпаведна.
Факт чацвёрты:
«Шыкоўны аўтамабіль», які набыў А.Бяляцкі ў 2010 годзе — гэта «Сітраен
Алесь Бяляцкі не мае вадзіцельскіх правоў, машынай карыстаўся ягоны сын Адам — адзін з актыўных удзельнікаў акцый
Факт пяты:
За перыяд з 1994 г. па 2008 г. інспекцыя па падатках і зборах Першамайскага
Факт шосты:
Грашовыя сродкі НЕ АПЫНУЛІСЯ на рахунках, адкрытах А. Бяляцкім у Літве і Польшчы, а БЫЛІ ПЕРАЛІЧАНЫЯ туды шэрагам фондаў згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі паміж дадзеным фондамі і Праваабарончым цэнтрам «Вясна». Атрыманыя сродкі расходваліся арганізацыяй на заяўленыя мэты: правабарончую дзейнасць, у тым ліку — аказанне дапамогі ахвярам парушэння правоў чалавека. Уся справаздачнасць па расходванні атрыманых сродкаў была прадстаўлена Праваабрончым цэнтрам «Вясна» фондам, якія не выказалі ніводнай прэтэнзіі да іх выкарыстання. Такім чынам, грашовыя сродкі з рахункаў, адкрытых на імя А. Бяляцкага, не з’яўляюцца ягоным асабістым прыбаткам і, адпаведна, не падлягаюць падаткаабкладанню.
* * *