Аб гэтым паведаміў доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Рассадзін 6 студзеня на відэабрыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, Лаўрышаўскі манастыр быў духоўнай метраполіяй Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з летапіснымі звесткамі, у другой палове XIII стагоддзя ён быў заснаваны паблізу Навагрудка літоўскім князем Войшалкам, каб хрысціць язычніцкіх супляменнікаў.

Як паведаміў Рассадзін,

раскопкі вяліся ў ліпені-жніўні 2011 года ў раёне сучаснага Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
Яны былі ініцыяваны ігуменам, які шукаў прычыны стварэння сучаснага манастыра. У работах удзельнічалі студэнты Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

У працэсе раскопак было знойдзена некалькі слаёў матэрыяльнай культуры: XVI, XV і XIII стагоддзяў, у тым ліку манастырскі посуд, кафельныя печы.

Як заявіў Рассадзін, вынікі раскопак дазваляюць зрабіць выснову, што нават шмат стагоддзяў таму ў манастыры выконваўся манастырскі ўклад. Так, манахі ўстрымліваліся ад ужывання спіртнога. Нягледзячы на тое што была знойдзена дастаткова вялікая колькасць бутэлечнай тары, у ёй не ўтрымліваліся алкагольныя напоі: посуду для іх спажывання таксама не знойдзена.

Разам з тым, як заявіў Рассадзін, «любыя добрыя раскопкі даюць больш пытанняў, чым адказаў». Знаходкі яшчэ трэба дэталёва вывучыць.

Спецыяліст лічыць, што на базе Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра неабходна стварыць манастырскі археалагічны музей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?