Трое супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) узнагароджаны медалямі. Адпаведны ўказ 6 студзеня падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены першы намеснік генеральнага дырэктара агенцтва Ігар Луцкі.
Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін і фотакарэспандэнт рэдакцыі фотаінфармацыі Віктар Талочка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Вадзім Гігін, апроч іншага, таксама вядзе блог на сайце БелТА, дзе бэсціць апазіцыю, Еўрасаюз і ўсяляк ухваляе курс Лукашэнкі. Яму забаронены ўезд у ЕС. Гігін спрабуе аспрэчыць забарону ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.
Ва ўзнагароджанні Гігіна медалём Скарыны ёсць і пэўная іронія. Гігін — адзін з нешматлікіх беларускіх
Вось так сустрэліся Францішак Лукашоў сын Скарына з Вадзімам Францавым сынам Гігіным.
...А нам застаецца далучыць свае віншаванні.