Беларуская калійная кампанія 6 студзеня аб’явіла аб спыненні паўнамоцтваў Уладзіміра Нікалаенкі як генеральнага дырэктара кампаніі па ўзгадненні бакоў.

Як паведамляе прэс-служба БКК, выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара прызначаны Міхаіл Касько, які з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара па лагістыцы і фрахце.

Нікалаенка ўзначальваў ЗАТ «БКК» з красавіка 2005 года
 — часу заснавання кампаніі. За гэты час БКК заняла лідзіруючыя пазіцыі на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў. Рыначная доля кампаніі дасягнула 43%.

2011 год стаў рэкордным у дзейнасці БКК. Агульны аб’ём выручкі вытворцаў ад экспарту калійных угнаенняў склаў 5,3 млрд. долараў ЗША, агульны аб’ём экспарту — 12,9 млн. тон.

Паводле інфармацыі прэс-службы, пасля заканчэння працы ў ЗАТ «БКК» Нікаланека сканцэнтруецца на рэалізацыі праектаў, якія не маюць дачынення да дзейнасці кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?