«Тое, што яшчэ 20 гадоў таму магло здацца немагчымым, сёння — звычайныя факты нашага жыцця. Ц
арква не толькі заявіла пра сябе, пра свае правы, але і стала паўнапраўным удзельнікам грамадскіх адносін у Беларусі. Больш таго, яна актыўна ўплывае на фарміраванне грамадзянскай супольнасці»,— адзначыў Уладыка.
Кіраўнік БПЦ адзначыў, што традыцыйнымі сталі сустрэчы Сінода Беларускай царквы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, на якіх у дружалюбнай і давернай атмасферы абмяркоўваюцца самыя важныя тэмы
Для выканання практычных задач у тых ці іншых галінах жыцця былі створаны сумесныя
«Супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы развіваецца і паглыбляецца, што, зрэшты, не выключае і асобныя непаразуменні на месцах. Часам даводзіцца сутыкацца з памылковым разуменнем прынцыпу свецкасці, які можа трактавацца ў духу антыцаркоўнасці і выказвацца пры дапамозе ідэалагічных штампаў даўно мінулых гадоў!
Частай памылкай з’яўляецца сцвярджэнне, згодна з якім Царква, нібыта, аддзелена ад дзяржавы»,— сказаў Мітрапаліт. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «не адчужэнне, а партнёрства дзяржавы і Царквы з’яўляецца кіруючым прынцыпам дзяржаўнай палітыкі ў рэлігійнай сферы».
«Упэўнены, што будучае — за такой формай адносін.Мы шчыра спадзяёмся, што супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы прывядзе да больш актыўнай асабістай накіраванасці да Евангелля кожнага члена нашага грамадства. Трэба помніць, што справа захавання міру і ўнутранага адзінства ў нашым грамадстве ёсць агульная справа Царквы, дзяржавы, усіх грамадзян — разам узятых або паасобку», — рэзюмаваў Патрыяршы Экзарх.
***
Беларускі Экзархат — гэта 11 епархій, 14 архірэяў (3 з іх вікарныя), 1555 прыходаў і 34 манастыры.Усяго ў Царкве служыць 1485 свяшчэннікаў і 166 дыяканаў. У Экзархаце дзейнічаюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская і Віцебская духоўныя семінарыі, Мінскае, Слонімскае і Віцебскае духоўныя вучылішчы, 654 нядзельныя школы, больш за 100 царкоўных арганізацый, якія займаюцца сацыяльнай дзейнасцю.
Мінская епархія з’яўляецца самай буйной у Беларусі і налічвае 392 прыходы, на якіх нясуць послух 401 свяшчэннік і 56 дыяканаў.Дзейнічаюць 7 манастыроў (2 мужчынскія і 5 жаночых). Па стану на студзень 2011 года, у епархіі налічваецца 167 нядзельных школ, у якіх навучаецца 7113 дзяцей і 2121 дарослы. Выдаецца 17 найменняў царкоўных газет і часопісаў, дзейнічае каля 40 праваслаўных