Валерыя Ухналёва 6 студзеня ўвечары знялі з цягніка «Вільня — Мінск» на станцыі «Гудагай».

Палітыка праверылі, нічога забароненага ў яго не знайшлі і адпусцілі. Але бліжэйшага цягніка да Мінска яму давялося чакаць да 2 гадзіны ночы, паведамляе сайт udf.by. Валерый Ухналёў звязвае гэтае затрыманне з пачаткам уладамі новай палітычнай кампаніі. Як вядома, увосень у Беларусі пройдуць парламенцкія выбары.

Палітык мяркуе, што ўлады зноў актывавалі свае «чорныя спісы», у якія ўключаюць найбольш актыўных апанентаў рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?