7 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведаў сталічны Дом міласэрнасці, дзе сустрэўся з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі.
Як паведамляе
Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы
перададзены ў дар унікальны асобнік Евагнелля. Кніга выканана ў старажытных літургічных традыцыях і прызначана для выкарыстання падчас набажэнстваў. Тэкст надрукаваны на царкоўнаславянскай мове.Верхняя і ніжняя вокладкі ўпрыгожаны багатым акладам з чаканкі з выявамі Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Гэты падарунак прызначаны для асабістай бібліятэкі Філарэта, які збірае рэдкія і ўнікальныя кнігі, паведамляе
«Затым паміж Аляксандрам Лукашэнкам і ўладыкам Філарэтам адбылася цёплая нефармальная гутарка пра духоўнае адраджэнне грамадства, пра ўзаемадзеянне дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы, пра развіццё хрысціянскай цывілізацыі ў сучасным свеце», — гаворыцца ў паведамленні.





