У сеціве з’явіліся відэаролікі, зробленыя кіроўцамі і іх пасажырамі, вымушанымі некалькі гадзін прастаяць у заторах на маскоўскіх вуліцах у святочны вечар. Відэа суправаджаецца каментаром, з якога вынікае, што дзеля праезду картэжа Дмітрыя Мядзведзева да храма Хрыста Збаўцы паліцыя перакрыла некалькі вуліц.

Тысячы аўто апынуліся ў шчыльных корках на перакрытых вуліцах. На адным з ролікаў чутно, як людзі ў аўто віншуюць адзін аднаго з Раством. Потым чуюцца аддаленыя гукі сірэн картэжу. Пры набліжэнні калоны сотні аўто пачынаюць сігналіць.

Сённяшняя гісторыя нагадала пра выпадак з прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным, якога асвісталі ў жывым эфіры ў лістападзе мінулага года, калі ён прыехаў асабіста паглядзець на выступ байца ММА Фёдара Емяльяненкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?