Фота National Geographic.
Фота страказы пад дажджом, зробленае інданезійскім фатографам Шыкхеем Гохам, перамагло ў штогадовым фотаконкурсе часопіса National Geographic. Фатограф расказвае, як зрабіў пераможны здымак. У той момант ён фатаграфаваў іншых насякомых. Пачаўся дождж і ў кадр трапіла страказа, якую ён спачатку і не заўважыў.
У фотаконкурсе прымалі ўдзел больш за 20000 фатографаў са 130 краін свету. Працы іншых пераможцаў можна пабачыць на сайце часопіса.
Нагадаем, што ў 2010 годзе фотаздымак беларуса Алега Грыцкевіча «Перапаўненне свяшчэнных вод» быў прызнаны найлепшым на міжнародным фотаконкурсе «Самыя неверагодныя фота National Geographic».