У венесуэльскім горадзе Маракай, штат Арагуа, здадзеныя першыя 720 кватэраў, суместна збудаваныя беларускімі і венесуэльскімі будаўнікамі. У бліжэйшыя месяцы ў Маракаі здадуць падобных 1800 кватэраў. У новых кватэрах будуць жыць венесуэльскія сем’і, якія страцілі жытло ў выніку праліўных дажджоў напрыканцы 2011 года, а таксама тыя, хто мае вострую патрэбу ў жытле.
Глядзі яшчэ: Колькі зарабляюць беларусы ў Венесуэле?