Сотні гадоў брукаванкі ў гарадах і мястэчках лічыліся прыкметай заможнасці і дабрабыту.
Яны былі часткай культурнага і побытавага ландшафтаў. Пасля ўсіх магчымых катастрофаў часу яны засталіся толькі як прыкмета старасвеччыны, і то не паўсюль. У вялікіх гарадах іх закатвалі ў асфальт і там іх засталося адзінкі, лік ідзе на дзясяткі метраў. У мястэчках іх разбіралі на падмуркі дамоў, а тыя, што засталіся ў выміраючых вёсках, зарастаюць травой і сыходзяць у нябыт.
Але па іх яшчэ ходзяць людзі. Ці гэта нашчадкі продкаў, што выраблялі гэтыя дарогі? Ці гэта ўжо іншыя суб’екты зусім іншай культурнай фармацыі?
Менавіта гэта я і паспрабую зразумець, убачыць і зафіксаваць. Каб не забыцца і разабрацца на якіх дарогах жылі нашы продкі і куды ідуць нашы сучаснікі.
Просьба да чытачоў: калі вы ведаеце лакацыі, дзе захаваліся аўтэнтычныя брукаванкі, паведаміце праз каменты да гэтага артыкула іх знаходжанне.
Пазначаць лепш раён і вёску, мястэчка ці хутар, ля якога яна знаходзіцца.
Гэтым вы якасна паспрыяеце фотапраекту, які пабачыце ў новым 2012 годзе на старонках «Нашай Нівы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?