Прэс-сакратаром прэм’ер-міністра Беларусі прызначана Вольга Доўгая.

Доўгая пачала выконваць свае абавязкі 9 студзеня. Раней яна працавала палітычным аглядальнікам у Агенцтве тэленавін канала «Беларусь 1».

Як паведамлялася раней, 19 жніўня папярэдні прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка быў вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. Цімашэнка заняў пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара Нацыянальнага банка. На гэтай пасадзе ён змяніў Анатоля Драздова, які кіраваў упраўленнем інфармацыі галоўнага банка краіны з 1997 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?