wyborcza.pl

wyborcza.pl

Падчас прэс-канферэнцыі пракурор Мікалай Пшыбыл выступіў з аспрэчаннем звестак пра тое, што пракуратура нібыта праслухоўвала размовы журналістаў, якія расследавалі смерць прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе.

Пшыбыл папрасіў журналістаў выдаліцца, бо яму, паводле яго словаў, спатрэбіўся перапынак.

Пасля гэтага рэпарцёры пачулі гучны хлапок і вярнуліся ў кабінет, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя. Пракурор ляжаў на падлозе ў лужыне крыві, але жывы. Праз некалькі хвілін прыбылі дактары.

Цяпер Пшыбыл знаходзіцца ў шпіталі, яго стан ацэньваецца як стабільны. Яго жыццю нічога не пагражае.

«Мы пачулі гучны хлапок і вярнуліся ў пакой, бо падумалі, што звалілася адна з камер. А потым мы ўбачылі пракурора, які без руху ляжаў на падлозе ў лужыне крыві, каля яго быў яго табельны пісталет», — сказаў адзін з журналістаў.

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі выказаў заклапочанасць у сувязі з інцыдэнтам і папрасіў кіраўніка польскага Бюро нацыянальнай бяспекі вывучыць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?