Інцыдэнтам завяршылася 9 студзеня прэс-канферэнцыя, на якой актывісты Маладога фронту распавялі пра спробу КДБ масавай вярбоўкі сяброў арганізацыі.

Відэааператар кампаніі БелаПАН Васіль Сямашка схапіўся з маладафронтаўцам Міхаілам Мускім. Усё таму, што ў часе прэс-канферэнцыі актывіст адмовіўся адказваць на пытанне журналіста аб фізічных пагрозах, суправадзіўшы сваю адмову фразай «Прэс-службе ГУУС каментароў не даем».

Рэч у тым, што Васіль Сямашка каларытная постаць: старонне выказваўся аб сябрах «Маладога фронту» прэс-службе ГУУС. Адсюль і фраза — «Прэс-службе ГУУС каментароў не даём».

Пакрыўдзіўся?.. Але гэта бо ўжо не журналістыка…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?