Фота Gaigrodno.by
Жыхар Гродна вяртаўся дамоў перад Раством. Каля Скідзеля на дарогу акурат перад яго аўто на дарогу выбег лось. Мужчына паспеў толькі прыкрыць рукамі твар. Жывёліна прабіла лабавое шкло і часткова апынулася ў салоне аўто. Лось загінуў, кіроўца не пацярпеў.
Калі мужчына даведаўся, што падобныя здарэнні не адносяцца да страхавых выпадкаў і што шкоду ад аварыі яму давядзецца кампенсаваць самастойна, моцна не перажываў — галоўнае, што жывы застаўся.
0
0
0
0
0
0