Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай. Аўтобус, які рухаўся па вул. Брэсцкай у бок Слонімскай шашы, раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з аўтобусам, які рухаўся ў процілеглым кірунку.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтобуса — віноўнік ДТЗ, страціў прытомнасць. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?