Два маладыя чалавекі, якія загінулі ноччу 7 студзеня ў
У ДАІ і пасольстве Расіі ў Мінску гэту інфармацыю не каментуюць.
Трагедыя адбылася 7 студзеня ў 4.00 у раёне парку Чалюскінцаў, каля дома № 93. «БМВ» рухаўся з боку вуліцы Калініна. Вадзіцель машыны, якая ішла на вялікай хуткасці, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу. Аўтамабіль, у якім знаходзіліся тры маладыя чалавекі, занесла, ён урэзаўся ў агароджу каля ўваходу на станцыю метро «Парк Чалюскінцаў», перакуліўся і загарэўся. Два чалавекі, у тым ліку вадзіцель, загінулі. Яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу. Вядзецца расследаванне.