Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2012 год. Адпаведны ўказ № 21 ён падпісаў 9 студзеня,
паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Указам прадугледжваецца падрыхтоўка 46 праектаў законаў, у тым ліку шэрагу новых. Сярод іх, у прыватнасці, законапраекты аб канцэсіях, аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне, аб насенняводстве, аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання, аб мытным рэгуляванні ў Беларусі.

У 2012 годзе дакументам запланавана таксама падрыхтоўка і ўнясенне на разгляд Лукашэнку канцэпцый праектаў законаў «Аб электраэнергетыцы», «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве», «Аб дзяржаўнай службе», Кодэкса аб культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?