Актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» разам з актывістамі АГП 9 студзеня ў Бабруйску зладзілі акцыю дапамогі бабулі сябра БХД — палітвязня Яўгена Васьковіча, асуджанага на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе bchd.info

Паводле Таісіі Кабанчук, былі сабраныя калядныя віншаванні, падарункі і грашовыя ахвяраванні. Іх перадалі Зоі Іванаўне.

Сярод калядных падарункаў былі таксама раздрукоўкі інтэрнэт-матэрыялаў пра Яўгена, у тым ліку артыкул Паўла Севярынца «Усмешка Васьковіча».

«Бабуля вельмі расчулілася, пабачыўшы фота свайго ўнука», — адзначыла Таісія Кабанчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0