Гёрлфрэнд паўабаронцы лісабонскай «Бенфікі» Эзекіля Гарая Тамара Гора была абраная найлепшай спадарожніцай сярод астатніх сябровак і жонак футбалістаў у Іспаніі па выніках 2011 года.

Мадэль прымала ўдзел у конкурсе «Міс Іспанія» у 2009 г., у якім прайграла. Гэтым разам 32 тыс. галасоў хапіла для таго, каб стаць лепшай WAG — так у брытанскай прэсе называюць жонак і сябровак футбалістаў.

Тамара набрала 29% галасоў, у той час як сяброўка іспанскага варатара «Манчэстэра Юнайтэд» Давіда дэ Хеа Эдурне — 17%, а будучая жонка Крышціяну Раналду Ірына Шэйк — 13. Шостай стала былая сяброўка гульца «Інтэра» Дыега Фарлана Заіра Нара, якая выйгравала гэты конкурс па выніках 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0