Помнік нябожчыку Патрыярху Расійскай праваслаўнай царквы Аляксію II неўзабаве з’явіцца ў Мінску, праект плануецца рэалізаваць у бліжэйшыя два гады, паведаміў у аўторак сайт Маскоўскага патрыярхата.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у панядзелак наведаў скульптурны камбінат Беларускага саюза мастакоў, дзе азнаёміўся з ходам работ па стварэнні помніка. Аляксій II адлюстраваны ў патрыяршым уборы, абедзвюма рукамі ён абапіраецца на кій. Вышыня фігуры без пастамента складае амаль два чалавечыя росты. Пры стварэнні помніка для дасягнення найбольшага партрэтнага падабенства выкарыстоўваліся фатаграфіі патрыярха.

«Скульптура будзе ўстаноўлена каля храма-помніка ў гонар Усіх святых у Мінску. Праект плануецца рэалізаваць у 2012–2014 гадах»,
— гаворыцца ў паведамленні сайта.

Помнік узводзіцца па блаславенні цяперашняга Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і па ініцыятыве Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?