Свецкі гуру Міця Тарпішчаў выбірае Леўчанку: гэтая закіне!
Чалы ў захапленні ад Дзягілевай: «Гэта ж проста эльф!»
Для Саладухі нумар 1 — Азаранка.
Іна Афанасьева такая цнатліва-сэксуальная...
Гюнэш мае ўсе шанцы паехаць на «Еўрабачанне».
Кулінковіч: панкі за Ярмошыну!
Інтэлектуалка па імені Ганна.
Цёплае хараство Аксана Вечар.
Люсю Лушчык ведаюць нават тыя, хто больш нікога не ведае.
Аляксандр Кулінковіч, гурт «Нэйра Дзюбель», лічыць, што беларускі ў прынцыпе самыя прыгожыя ў свеце. І гэта аб'ектыўная рэальнасць. Таму
Кулінковіч назваў ажно тры жанчыны: вядучая Аксана Вечар, спявачка Гюнэш і (хто бы вы думалі?) старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына! «Калі такую бачыш – душа радуецца!»— кажа музыка.
№1 сярод жанчын
«Сонца беларускай эстрады» Аляксандр Саладуха самай сэксуальнай жанчынай назваў тэнісістку Вікторыю Азаранку. «Для мяне яна на сённяшні дзень – №1 сярод жанчын».
«Гэта ж проста эльф!»
Можна спрачацца наконт стаўлення да моды і асабістага выгляду эканаміста і фінансавага аналітыка Сяргея Чалага. Але ў працаўніцах моднай індустрыі Чалы ведае толк.
Самай сэксуальнай Чалы назваў мадэльку Таццяну Дзягілеву. На пытанне «чаму» патлумачыў ёмка: «Гэта ж проста эльф!»У свае 20 гадоў Таня, ураджэнка Віцебска, паспела папрацаваць на паказах вядомых мадэльераў. Яна рэкламуе Уга Боса, Крыстыяна Дыёра ды Іў Сэн-Ларана з Полем Гат'е разам узятых. У мінулым годзе часопіс Esquire прызнаў яе найсэксуальнейшай ураджэнкай Беларусі.
Яна закіне
Хто-хто, а Міця Тарпішчаў, «свецкі» рэпарцёр 34mag.net, ведае беларускіх «селебрыціс» знутры і не баіцца задаваць ім самыя нязручныя пытанні. Аднак сярод зорак эстрады сэкс-сімвала ён не знайшоў.
«Нашы афіцыйныя «свецкія ільвіцы» і гераіні вокладак мяне не чапляюць. Усе яны быццам пакрытыя плёнкай,а зверху прыцярушаныя шэранню напалову з попелам». А самай сэксуальнай беларускай Тарпішчаў прызнаў баскетбалістку Алену Леўчанку.
А таксама – кожную прадаўшчыцу ці правадніцу,якая замест таго, каб традыцыйна нахаміць, усміхнецца і паважліва паставіцца да яго просьбы.
«Мяне ўзбуджае перш за ўсё розум, здольнасць лагічна мысліць і апантанасць любімай справай, — прызнаўся Міця. — Лена, ай лав ю!»
Афанасьева такая цнатліва-сэксуальная
Стыліст, кіраўнік Дома прыгажосці «Мусон» Аляксандр Кірынюк самай сэксуальнай лічыць спявачку Іну Афанасьеву. «Яна заўсёды добра выглядае, заўсёды абсалютна розная – у стылі, прычосцы, макіяжы.
Пры гэтым ў ёй няма пахабства.Стыліст прызнае, што ёсць нашмат больш прыгожыя мадэлі ці вядучыя. Але вось яны чамусьці – пахабныя. А Іна Афанасьева цнатліва-сэксуальная (парадаксальныя беларускія жанчыны!). Па ўменні прыпаднесці сябе Аляксандр параўнаў спявачку з Сафі Ларэн.
Люсю ведаюць нават тыя, хто больш нікога не ведае
А вось бізнэсоўца, дырэктара ўласнага інвестыцыйна-кансалтынгавага агенцтва і, дарэчы, халасцяка Міхаіла Бараздзіна наша пытанне загнала ў тупік.
«Зомбаскрыню» я не гляджу і ўвогуле цікаўлюся толькі тымі жанчынамі, якіх можна «памацаць», кажа Міхаіл.Таму вядомых беларускіх жанчын амаль не ведае. Але адну ўсё ж назваў: гэта вядучая Люся Лушчык.
З такім меркаваннем не пагаджаецца аўтар «ШОСа» блогер Яўген Ліпковіч.
«Калі Люся Лушчык адчыняе рот, гэта выклікае асацыяцыі выключна з надутай гумавай лялькай.З Люсі выходзяць словы без колеру, паху і сэнсу». А самай сэксуальнай жанчынай, паводле Ліпковіча, з'яўляецца Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка галерэі «Ў». Ганна ўмее адрозніць «сэкс» і «сэксуальнасць». Яна валодае ўсім, што робіць жанчыну прывабнай: энэргіяй, інтэлектам, бездакорным густам і жаноцкасцю.