Гіпермаркет «Еўраопт», які напярэдадні новага году адчыніўся непадалёк ад гродзенскага чыгуначнага вакзала, праз тыдзень спыніў працу, паведамляе «Твой стыль».

Па горадзе пайшлі чуткі пра пакупнікоў, якія нібыта атруціліся набытымі ў новай краме прадуктамі.

За каментаром «Твой стыль» звярнуўся да галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Зоі Вацлаваўны Кулешы:

— Ніякіх атручванняў не было.

У гэтай новай краме перад адкрыццём недастаткова якасна была праведзена прыборка памяшкання. Таму было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.

Крама была зачынена 6 студзеня. У дадзены момант туды выехаў наш спецыяліст. Калі недахопы выпраўлены — «Еўраопт» адновіць працу.

Гіпермаркет сапраўды адчынялі ў спешцы. У апошнія гадзіны вешалі шыльду, нешта дараблялі.

Тыя, хто прыйшоў у прызначаны для адкрыцця час, убачылі на дзвярах паперку з надпісам аб тым, што адкрыццё адкладаецца па тэхнічных прычынах. Калі гандаль усё ж распачаўся, пакупнікі звярталі ўвагу на напластаванні будаўнічага пылу на падлозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?