Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У чацвер, 12 студзеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. На працягу сутак 13 студзеня захаваецца моцны вецер, месцамі парывы дасягнуць 22–24 м/с.

У чацвер па Беларусі чакаюцца часам ападкі (мокры снег, днём ён можа пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, максімальная днём 0 — плюс 5°С, у заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да плюс 8°С.

У Мінску заўтра, 12 студзеня, часам ападкі (мокры снег, днём ён можа пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай слабыя туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, у другой палове дня да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С, днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.
У пятніцу, 13 студзеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, па паўднёвым усходзе ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с, ноччу і раніцай у асобных раёнах да 22–24 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 4°С па паўночным захадзе да плюс 4°С па паўднёвым усходзе.

У суботу, 14 студзеня, пахаладае. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу па захадзе месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1°С па паўднёвым усходзе да мінус 9°С па паўночным захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?