Лазневы бізнэс на постсавецкай прасторы моцна абавязаны стваральніку «Іроніі лёсу» Эльдару Разанаву.
Гэты эпахальны савецкі фільм па сёння забяспечвае амаль
Ёсць і іншае меркаванне: сустрэць Новы год у лазні — гэта значыць, увайсці ў яго чыстым, здаровым і адноўленым, пакінуўшы ўсе турботы ў годзе мінулым.
Зараз у Мінску і наваколлі ёсць багаты выбар лазняў і саўнаў. Іх колькасць павялічваецца. На адным толькі сайце Parilka.by налічваецца больш за 60 такіх установаў.
Дарэчы, «лазня» і «саўна» — па сутнасці, тоесныя разуменні. І першае, і другое спрыяе вывядзенню шлакаў з арганізму праз потавыдзяленне. Проста ў свядомасці большасці людзей саўна асацыюецца з Фінляндыяй ці Турцыяй.
Асноўныя параметры, па якіх лазня адрозніваецца ад саўны, — тэмпература і вільготнасць паветра. Саўна прадугледжвае наяўнасць басейна.Але і ў большасці сучасных лазняў ёсць дзе паплёскацца пасля парылкі.
Існуюць і больш экзатычныя спосабы прапацець з карысцю для здароўя.
Інфрачырвоная саўна ўяўляе сабой драўляную кабіну, у якой усталяваныя спецыяльныя
А вось крыасаўна — поўная процілегласць парылкі. У крыасаўне вы цягам трох хвілін «парыцеся» ў вадкім азоце пры тэмпературы мінус 130 градусаў! Лічыцца, што такая працэдура мае амаладжальны эффект.Зрэшты, не перабаршчыце з замарозкай (а то вас напаткае лёс героя аднаго са старых добрых фільмаў пра Луі дэ Фюнэса).
Фурака (афура) — так завецца драўляная бочка, якую запаўняюць альбо пілавіннем, альбо гарачай (ці халоднай) вадой. Драўлянае пілавінне падаграюць да 50°С. Чалавек «акунаецца» ў пілавінне па грудзі. Пры гэтым галава і сэрца моцна не награюцца, што важна для гіпертонікаў і людзей з іншымі захворваннямі. Нагрэтае пілаванне не толькі саграе, але і масіруе цела.
Для большасці беларусаў наведванне саўны хутчэй спосаб адпачыць у кампаніі сяброў, а не аздараўленне.
Часам за півам, кальянам, більярдам, басейнам, масажам ці чымсьці яшчэ наведнікі саўнаў увогуле забываюць, навошта яны сюды прыйшлі: папарыцца.
Дарэчы, пра «штосьці яшчэ». Са слоў Ігара, аказанне інтымных паслугаў у саўнах — гэта перажыткі эпохі
Сама ж традыцыя хадзіць у лазню па парах закладзеная ў нашых генах, лічыць Ігар. Дзе, калі не ў лазні, зачыналіся нашы прабабулі і прадзядулі? Можа, таму іх мінула халера, якая забрала жыцці паловы Еўропы. Цікава, што англійская каралева Лізавета І (XVI ст.) мылася раз на тры месяцы. А іспанская Ізабела Кастыльская (XV ст.) — увогуле двойчы за сваё жыццё: калі нарадзілася і калі выходзіла замуж.
Некаторыя лазні прапануюць паслугу «лазня для дваіх». Ёсць адмысловыя праграмы для маладых.
Цэны ў лазнях Мінска пачынаюцца ад 20 тысяч рублёў за наведванне (грамадскія лазні). За 80–150 тысяч за гадзіну можна арандаваць саўну на 8–12 чалавек.Пры гэтым у карыстанні будуць басейн, більярд, пакой для адпачынку з канапай, ТБ, караоке і іншыя дадатковыя паслугі.