Перагледзець беларускую гісторыю і стварыць сапраўдны нацыянальны пантэон — вельмі цяжкая, але неабходная задача для Беларусі, лічаць актывісты грамадскай кампаніі «Гісторыя, якой няма ў падручніках» і ГА «Беларуская жаночая ліга». Яны разам з экспертамі-гісторыкамі вырашылі складасці свае спісы найвыбітнейшых асобаў, з якіх у хуткім часе і будзе створаны пантэон беларускіх герояў. Карэспандэнт «НН» адправіўся на першае паседжанне, прысвечанае стварэнню пантэона.
Беларусы бунтуюць супраць
Cтварэнне пантэону мусіць змяніць сітуацыю, лічаць ініцыятары. Як папулярызаваць пантэон?
Пасля выхаду мультфільма «Будзьма беларусамі!» стала відавочна, што адзін пяціхвілінны відэаролік можа зацікавіць больш людзей, чым некалькі салідных манаграфій.Гісторыкі прыйшлі да высновы, што, напрыклад, гістарычныя анекдоты і проста гісторыі, якія цікава распавядаць, дадуць больш плёну, чым узгадкі пра знакамітую «гаротнасць», якая вяртае нас усё да таго ж «тыповага беларуса», якога людзі ўспрымаюць, але быць якім ні ў якім разе не хочуць.
Стваральнікі пантэону плануюць супрацу з відэааператармі, з
Асобна ад пантэону варта ўзгадаць і пра антыгерояў Беларусі, якіх таксама набралася б багата. Пакуль жа эксперты, сярод якіх Уладзімір Арлоў, Захар Шыбека, Ігар Кузняцоў, Анатоль Тарас, складаюць свае спісы.
А каго б уключылі ў беларускі пантэон вы, шаноўныя чытачы?