Пра гэта было сказана на праведзеным 10 студзеня пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба ўрада, на пасяджэнні былі разгледжаны прапановы аб абароне інтарэсаў інвестараў пры куплі каштоўных папер беларускіх эмітэнтаў, у тым ліку аб узмацненні мер адказнасці за нямэтавае выкарыстанне атрыманых ад выпуску аблігацый сродкаў і за ўказанне ў рашэнні аб выпуску аблігацый недакладных звестак.

«Усе здзелкі з акцыямі аб’ектаў дзяржуласнасці павінны быць пад кантролем, каб выключыць нядобрасумленныя замахі», — адзначае прэс-служба.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны прапановы аб распрацоўцы комплекснага заканадаўчага акта па выкарыстанні інсайдарскай інфармацыі, аб вызначэнні крытэрыяў фарміравання пераліку юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі, а таксама пытанні рэалізацыі аблвыканкамамі пераважнага права на набыццё акцый асобных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?