У 2011 годзе ў Беларусі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 197 работнікаў. Гэта на 37 чалавек меней, чым у 2010 годзе.
Пра гэта сведчаць дадзеныя дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Больш за ўсё, 24,9%, загінула ад уздзеяння прадметаў, дэталяў, якія рухаюцца (разлятаюцца, круцяцца).

15,7% загінулых упалі з вышыні, 14,2% загінулі ў выніку падзення (абвалу) канструкцый, будынкаў і збудаванняў, абрынання прадметаў, матэрыялаў, грунту.

Акрамя таго ад паражэння электратокам і ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі па 19 чалавек, у выніку пажару — 10 чалавек, выбуху — 8.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 снежня 2011 года склала 9.466.000 чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 15,2 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?