Маладафронтавец быў адлічаны пасля таго, як адбыў 15 сутак за акцыю салідарнасці, што прайшла 19 снежня 2011 года каля Чырвонага касцёла ў Мінску.

Ураджэнец Мёраў Уладзімір Яроменак вучыўся на трэцім курсе факультэта камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Пасля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў 2010 годзе ён быў асуджаны на тры з паловай гады ўзмоцненага рэжыму, але быў датэрмінова вызвалены 13 жніўня 2011 года. Тады яму ўдалося аднавіцца на вучобе.

Пры канцы верасня, у 20-ю гадавіну абвяшчэння «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, ён разам з Настай Палажанкай спрабаваў вывесіць сцягі ў цэнтры Мінска, але іх затрымалі.
Уладзіміра Яроменка асудзілі тады на 12 сутак арышту, і ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што новы адміністрацыйны арышт немінуча стане падставай для адлічэння.

Пасьля апошняга затрымання, суду і арышту на 15 сутак так яно і сталася.

Яроменак: «Мне патэлефанавалі з універсітэта, сказалі, што я адлічаны і мушу забраць дакументы. Афіцыйнай прычыны, напісанай у загадзе, я пакуль ня ведаю, бо па дакументы яшчэ не хадзіў».

Хлопец думае пра тое, каб працягваць вучобу, але ўжо не ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?