Лідзія Каваленка, маці арыштаванага сябра КХП-БНФ, хацела перадаць у СІЗА цёплыя рэчы, бо ў лісце Сяргей Каваленка напісаў, што мерзне. Актывіст 24-я суткі трымае галадоўку пратэсту, бо не згодны з крымінальным абвінавачаннем, паводле якога яго трымаюць пад вартай.

Маці Сяргея Каваленкі сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі СІЗА, але той адмовіўся назваць прычыну, дзеля якой актывіста перавялі ў карцар: «Я спытала, ці сын нешта парушыў? Але начальнік мне заявіў, што нічога мне тлумачыць не будзе, а пра прычыны будзе паведамляць толькі свайму кіраўніцтву. Яшчэ

я сустрэлася з медработнікам. Той параіў, каб я напісала нейкую паперу, што прашу Сяргея спыніць галадоўку. Я нічога пісаць не стала, бо не веру гэтым людзям — чамусьці яны не кажуць усю праўду».

Пра тое, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў асобным памяшканні, казаў і адвакат актывіста. Але

тое, што гэта не камера-адзіночка, а карцар, высветлілася толькі цяпер, хоць зняволены там ужо сёмыя суткі.

Жонцы актывіста Алене Каваленка спатканняў з мужам не даюць. Яна абураная яшчэ і тым, што ў СІЗА прыхоўваюць інфармацыю пра ўмовы ўтрымання Сяргея.

12 студзеня да 10.30 зняволенага павінны прывезці ў Першамайскі райсуд — там мае адбыцца працяг разбору па адміністрацыйнай справе, ініцыяванай супраць Сяргея Каваленкі супрацоўнікамі інспекцыі па выкананні пакаранняў. Актывіст ужо на працягу чатырох пасяджэнняў спрабуе абвергнуць абвінавачанне ў нецэнзурнай лаянцы.

Калі яго ўсё ж прызнаюць вінаватым, гэта можа стаць яшчэ адным аргумэнтам супраць актывіста ў ягонай крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбыцця пакарання».
Каваленку вінавацяць у парушэннях рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай яму ў 2010 годзе за тое, што 7 студзеня ён вывесіў на гарадской навагодняй яліне бел-чырвона-белы сцяг.
Паводле гэтага артыкула актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?