Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч асудзіла прысуд незалежнаму беларускаму журналісту.
Аляксандра Баразенку ўтрымліваюць у мінскім ізалятары на Акрэсціна з нядзелі, 8 студзеня. Журналіста пакаралі 11 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што ў той дзень каля будынка КДБ ён здымаў на відэакамэру адзіночны пікет салідарнасці з палітвязнямі актывіста «Еўрапейскай Беларусі».
Міятавіч заявіла, што беларускі ўрад «павінен дазваляць журналістам асвятляць палітычныя падзеі, афіцыйна санкцыянаваныя ці не, дзеля права грамадства ведаць».
0
0
0
0
0
0