photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 студзеня будзе воблачна, днём з праясненнямі. Часам мокры снег, ноччу з дажджом. У начныя гадзіны месцамі слабы галалёд, днём у асобных раёнах мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, парывы да 15—20 м/с, у асобных раёнах да 22—24 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -3 °С да +3°С.

У Мінску воблачна, днём з праясненнямі. Часам мокры снег, ноччу з дажджом. у начныя гадзіны слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, ноччу і ў першай палове дня парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -1 ,+1°С.

14 студзеня па краіне воблачна з праясненнямі. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, па захадзе парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—7°С, пры праясненнях да мінус 9°С.

15 студзеня воблачна з праясненнямі. На значнай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—9°С, ноччу пры праясненнях да мінус 10—12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?