Пасля некаторага зацішша на навагоднія і калядныя святы на мяжы зноў актывізаваліся тытунёвыя кантрабандысты.
Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Так, у пункце пропуску «Бігосава-1» ноччу 11 студзеня пры афармленні на выезд грузавога цягніка Полацк — Даўгаўпілс полацкія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ў паўвагоне з вугалем знайшлі 50 каробак цыгарэт — 25 тысяч пачкаў коштам 66 мільёнаў рублёў. Каб дастаць іх усе, спатрэбілася больш як дзве гадзіны. Гаспадар грузу не аб’явіўся.

Грамадзянін Латвіі праз пункт пропуску «Катлоўка» спрабаваў вывезці ў канструктыўных асаблівасцях свайго «Фальксвагена» каля 6,5 тыс. пачкаў цыгарэт прыкладна на 20 мільёнаў рублёў. Папярэдняя сума ацэнкі аўтамабіля, затрыманага да рашэння суда, — 34 мільёны рублёў.

Усяго за мінулыя суткі памежнікі прадухілілі восем спроб нелегальнага вывазу цыгарэт. Увесь нелегальны груз канфіскаваны. Да рашэння суда затрымана шэсць іншамарак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?