Адвакат Андрэя Саннікава Андрэй Варвашэвіч 12 студзеня зноў спрабаваў дабіцца спаткання са сваім падабаронным у калоніі «Віцьба-3», але ў спатканні чарговы раз было адмоўлена,
паведаміла жонка Саннікава Ірына Халіп.

«Адвакат сёння паехаў у Віцебск, ужо пазваніў адтуль і паведаміў, што яго не пусцілі. А

гністыкаў (начальнік калоніі зноў адмовіў у сустрэчы на той падставе, што праводзіць праверку, ці не пагражае Саннікаву небяспека», — сказала Халіп.

Яна таксама паведаміла, што 11 студзеня прыйшоў адказ на скаргу, якую адвакаты Саннікава накіроўвалі ў дэпартамент выканання пакаранняў МУС. «Адказ прыйшоў за подпісам Працэнкі (часова выконваючы пасаду начальніка ДВП МУС), які піша, што праверкай не ўстаноўлена, што Саннікаву неабходная юрыдычная дапамога. У лісце гаворыцца, што кіраўніцтва папраўчай калоніі не валодала і не валодае зараз звесткамі пра неабходнасць давання Андрэю такой дапамогі. Гэта значыць простай заявы ўжо, відаць, недастаткова», — сказала Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?