Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за лепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.

Як паведаміў каардынатар узнагароды паэт Алесь Аркуш, у шорт-лісце пяць аўтараў. Паводле алфавіту ён выглядае наступным чынам:

• Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс»;

• Лявон Вольскі. «Міларусь»;

• Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».;

• Аляксандр Лукашук. «След матылька. Освальд у Менску»;

• Ян Максімюк. «Словы ў голым полі».

Канчатковае галасаванне журы і цырымонія ганаравання ляўрэата «Гліняным Вялесам» адбудзецца на пачатку вясны.

***

«Гліня́ны Вя́лес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 г. сябрамі Таварыства вольных літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу году. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

У розныя гады лаўрэатамі былі Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімір Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Слінка, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Барыс Пятровіч, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?