У Парку высокіх тэхналогій адкрыўсябеларуска-індыйскі адукацыйны цэнтр у сферы IT імя Раджыва Гандзі. А ў красавіку чакаецца адкрыццёIT-акадэміі .
Пра гэта паведаміў дырэктар ПВТ Валерый Цапкала на адкрыцці
Намеснік дырэктара ПВТ Аляксандр Марцінкевіч расказаў, што праца па стварэнні цэнтра фактычна пачалася яшчэ ў 2007 годзе. За гэты час дэлегацыя выкладчыкаў цэнтра прайшла навучанне ў Індыі, індыйскі бок паставіў у Беларусь абсталяванне і навучальныя матэрыялы. Нягледзячы на тое, што афіцыйна цэнтр адкрыўся толькі цяпер, з яго сцен паспела выпусціцца каля 700 чалавек.
Што да фінансавання працы цэнтра, то, як запэўніў Цапкала, на яго арганізацыю з дзяржаўнага бюджэту не было выдзелена ні капейкі. Асноўная нагрузка па стварэнні цэнтра легла на плечы індыйскага боку, а далейшая яго мадэрнізацыя і падтрыманне ў рабочым стане — задача ПВТ.
Як паведаміў міністр тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій Індыі Сачын Пілот, яна бачыць Беларусь як пэўны плацдарм для выхаду на новыя рынкі.
«Мы разлічваем, што, акрамя стварэння цэнтра, абмену студэнтамі і выкладчыкамі ў нас будзе больш глыбокая кааперацыя. Мы можам абменьвацца прафесарамі і г.д. Але не варта зацыклівацца толькі на кампутарах — інфармацыйныя тэхналогіі цяпер прымяняюцца ўсюды: ад шахтаў і здабычы нафты да космасу. Беларусь успрымаецца намі як навуковы цэнтр. Ведаю, што вашы студэнты добрыя ў матэматыцы і іншых навуках. Я думаю, што ў нас ёсць шмат перспектываў для сумеснай працы», — лічыць Пілот.
Цапкала адзначыў, што ў найбліжэйшы час ПВТ будзе надаваць больш увагі праграмаванню мабільных прылад, бо гэта практычна бязмежны рынак. У адной толькі Індыі абанентаў мабільнай сувязі каля 900 мільёнаў.
Што да