Пасля некалькіх месяцаў зацішша беларускія ўлады зноў уключылі грашовы станок. Паводле статыстыкі Нацбанка, па стане на 1 студзеня 2012 года рублёвая маса (наяўныя рублі + рублёвыя дэпазіты + каштоўныя паперы) складае 43,355 трыльёна. За месяц яе рост склаў 13,2%.

Колькасць наяўных рублёў у звароце таксама павялічылася.
Рост склаў 3%, прычым апошнія месяцы аб'ём наяўных істотна змяншаўся.

Аб'ём валютных дэпазітаў і каштоўных папер у валюце складае 67,84 трыльёна рублёў у эквіваленце. Гэта значыць, што

колькасць валюты на дэпазітах фактычна перавышае колькасць рублёў ажно на 56%.

Рост рублёвай масы прывядзе да абясцэньвання нацыянальнай валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?