Што адбываецца ў свеце беларускай акадэмічнай музыкі? Веды шараговага слухача звычайна заходзяць не далей Багатырова і/або Смольскага. Затое моладзі добра вядомая электронная музыка і пост-рок. Разумеючы гэта, група энтузіястаў вырашыла злучыць два, як апынулася, паралельныя кірункі — неакадэмічную электронную музыку і прафесійнае мастацтва. Гэтая група называе сябе «Супольнасцю развіцця новай музыкі» («СРНМ») і ставіць сваёй мэтай развіццё і папулярызацыю беларускага сучаснага акадэмічнага музычнага мастацтва. А вось і вынік іх працы — альбом маладога кампазітара Канстанціна Яськова «Ludus Mobilis».

Канстанцін — вельмі актыўная асоба: адзін з заснавальнікаў і старшыня Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў, арганізатар міжнароднага фестывалю сучаснай акадэмічнай музыкі «Дыялогі». А нядаўна адбылася прэм’ера яго твора на Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета. Альбом зусім хутка будзе даступны ў сеціве, а яго прэзентацыя адбудзецца ў мінскай кавярні «НьюТон» (Кастрычницкая, 16, ст.м. «Першамайская») 28 студзеня.

СРНМ заяўляе, што гэта толькі пачатак. У бліжэйшы час яны прадставяць яшчэ некалькі рэлізаў сучасных беларускіх кампазітараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?