Тодар Кашкурэвіч і Пятрас Вішняўскас сёньня прэзентуюць сумесны праект «Цішы Лабаноры» у Менску.

19 лютага ў Мінску адбудзецца прэзентацыя беларуска‑літоўскага музычнага праекта «Tylos Labanoro» («Цішы Лабаноры»). У канцэрце возьмуць удзел знаны літоўскі саксафаніст Пятрас Вішняўскас і адзін з заснавальнікаў нэапаганскага руху і вядомы беларускі мастак Тодар Кашкурэвіч. Дыск гэтага праекта быў выдадзены летась у Літве. Музыкі ўжо прэзэнтавалі сваю праграму ў Коўне, Вільні, Крэтынгу і Плунгу, а таксама выступілі на гала‑канцэрце міжнароднага фэсту «Kaunas Jazz 2006»

Акром Кашкурэвіча і Вішняўскага ў канцэрце возьмуць удзел Гвідас Кавэра (дуда) і Рыціс Камічайціс (таблы). У канцэрце 19‑га лютага таксама возьмуць удзел выканаўцы з гурта рытуальнага фальклору «ESSA» Вольга Дзядовік і Сьвятлана Клепікава. Праект «Цішы Лабаноры» паўстаў чатыры гады таму дзякуючы намаганьнямі мастака Тодара Кашкурэвіча і фатографа і музыкі Гвідаса Кавэры. Самі ўдзельнікі праекту кажуць, што напачатку гэта была форма імправізаванага музыцаваньня па шматлікіх паездках па сьвятых паганскіх месцах Літвы і Беларусі. Да гэтага музыкі гралі ў калектывах народнай этнічнай музыкі і выконвалі традыцыйны фальклор на дудах – старадаўнем народным музычным інструмэнце. Менавіта дуда мела колісь абрадавае значэньне, гэты інструмэнт быў шырока распаўсюджаны і карыстаўся вялікім попытам. У наш час гэтая музычная традыцыя падзабылася, але дзякуючы фолк, рок і джазавым калектывам яна адраджаецца.

Канцэрт «Цішы Лабаноры» мае адбыцца 19 лютага ў малой залі КЗ «Мінск».

SB, Тузін Гітоў

Фота dangus.net.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0