ФК БАТЭ заключыў кантракт з галкіперам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

З 2008-га года галкіпер гуляў за мінскае «Дынама», у якім прабыў да чэрвеня мінулага сезона. Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракту Гарбуноў пакінуў сталічны клуб, спрабаваў працаўладкавацца за мяжой, але ў выніку звязаў сябе паўгадавы пагадненнем з гродзенскім «Нёманам».

Галкіпер мае ў сваім актыве 137 матчаў, згуляных ў вышэйшай лізе (47 «сухіх», 158 прапушчаных галоў), 14 гульняў, праведзеных у Кубку Беларусі (-20; 4), і 8 еўракубкавых паядынкаў (-10; 1).

Нагадаем, што ўчора было заяўлена пра тое, што кантракт з БАТЭ вырашыў не падаўжаць брамнік Павел Часноўскі (асноўным галкіперам у барысаўцаў — Аляксандр Гутар).

БАТЭ праводзіць актыўную трансферную палітыку ў міжсезонне.
У БАТЭ перайшлі Дзмітрый Мазалеўскі (з «Дынама» Брэст), Боян Горгіеўскі («Металург» Скоп’е, Македонія), бразілец Майкон Каліжуры («Ягелонія», Беласток), Завен Бадаян («Імпульс» Дыліжан, Арменія), Дзяніс Палякоў («Шахцёр» Салігорск).

Разам з тым клуб пакінулі Павел Часноўскі, Алекс, Матэя Кежман, Ягор Філіпенка.

БАТЭ пачне афіцыйна новы сезон 6 сакавіка. У

 гэты дзень (аўторак) у мінскім футбольным манежы пройдзе матч на Суперкубак краіны БАТЭ — «Гомель».
Чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 24 сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?