Агенцтва Bloomberg паведаміла дадатковую інфармацыю пра iPad трэцяга пакалення. Спасылаючыся на тры «пэўныя крыніцы», выданне сцвярджае, што рэліз планшэта адбудзецца ў сакавіку.
Foxconn ужо прыступіла да зборкі прыладаў, а на поўную магутнасць вытворчасць iPad 3 выйдзе ў лютым.
Па неправераных дадзеных, навінка будзе падтрымліваць сеткі LTE. Акрамя таго, Bloomberg пацвярджае раней апублікаваную інфармацыю пра тое, што iPad 3 атрымае Retina-дысплей і чатырох'ядравы працэсар.
Як паведамляюць інфарматары Bloomberg, разрозненне дысплея планшэта будзе вышэй, чым у iPad 2, –
малюнак выглядае не горш за надрукаваны на паперы.Дзякуючы павялічанай прадукцыйнасці прылада зможа практычна імгненна прайграваць відэа.
0
0
0
0
0
0