Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Кіроўца з 39-гадовым стажам на аўтобусе «МАЗ-256170» не даехаў да Ліды 50 кіламетраў. У выніку ў нейкім слізкім месцы аўтобус вынесла ў левы кювет і перакуліла. Пацярпелі дзве пасажыркі. Пасажыры расказалі, што, нягледзячы на снегапад, кіроўца гнаў на вялікай хуткасці. Мала таго, за некалькі метраў да аварыі, перад закругленнем дарогі, абагнаў спачатку легкавую машыну, а пасля фуру. Вяртаючыся на сваю паласу руху, ён не ўтрымаў аўтобус. Машына належыць лідскаму аўтапарку.

Мікрааўтобус «Люблін 35141», які належыць смаргонскаму аўтапарку, на 201-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Гродна» ў дрэнных метэаралагічных умовах выкінула на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца паспрабаваў выправіць сітуацыю, але марна. Маршрутка з'ехала ў правы кювет і перакулілася. Акрамя кіроўцы, у салоне ехала пяць пасажыраў. Адзін з іх з пераломам ключыцы і рэбраў дастаўлены ў бальніцу. Паводле звестак ДАІ, кіроўца 1976 г.н. раней 5 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, у чэрвені 2011 года — за парушэнне хуткаснага рэжыму больш чым на 20 км/г.

Глядзі яшчэ: Перакуліўся яшчэ адзін аўтобус з пасажырамі, 15 чалавек атрымалі траўмы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?