Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 студзеня 2012 года склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва. За снежань гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў снежні склаў 149,3 тыс. рублёў. У лістападзе памер дапамогі складаў 121,6 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі — 574.790 рублёў.

На 1 студзеня ў сталіцы быў зарэгістраваны 3.041 беспрацоўны.
За 2011 год па садзеянне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 24.600 чалавек. На пастаянную або часовую працу працаўладкаваныя 13.785. З іх 7.802 беспрацоўныя атрымалі пастаянную працу.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 студзеня склала 18.343, у тым ліку для рабочых — 14.082.

Паводле звестак камітэта,

найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з'яўляюцца кіроўцы аўтамабіляў (823 вакансіі), рабочыя па комплекснай уборцы (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя рабочыя (560), тынкоўшчыкі (665), урачы-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?