Праўладны Саюз палякаў узначаліў Мечыслаў Лысы. Ён замяніў на гэтай пасадзе Станіслава Сямашку, які, паводле афіцыйнай вэрсіі, падаў у адстаўку па сямейных абставінах.

Да гэтага часу Лысы ўзначальваў Менскае аддзяленьне Саюзу палякаў і быў адным з намесьнікаў Сямашкі.

Мечыслаў Лысы

Мечыслаў Лысы

Паводле статуту арганізацыі Мечыслаў Лысы будзе выконваць абавязкі старшыні СПБ да чарговага зьезду, які павінен адбыцца ў 2013 годзе.

Станіслаў Сямашка быў абраны кіраўніком праўладнага СПБ на чарговым зьездзе 12 верасьня 2009 году і падаў у адстаўку датэрмінова.

З 2005 году ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў.
Пасьля таго як беларускія ўлады не прызналі зьезд арганізацыі, на якім старшынёй абралі Анжаліку Борыс, быў праведзены паўторны зьезд. Старшынём СПБ на ім абралі Юзафа Лучніка, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу зьмяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?